Вера Рыгораўна Гняўко
Вера Рыгораўна Гняўко | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 снежня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 2014 (93 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Вера Рыгораўна Гняўко (12 снежня 1920, Далькавічы, Мінская губерня — 14 лістапада 2014[крыніца?]) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 12 снежня 1920 года ў в. Далькавічы (цяпер — Лагойскі раён Мінскай вобласці).
Скончыла Барысаўскае рускае педагагічнае вучылішча (1940), Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (гістарычны факультэт, 1949).
Працавала ў Інстытуце гісторыі АН БССР (1949—1964, старшы навуковы супрацоўнік сектара гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і сацыялістычнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1970—1990, прафесар кафедры эканамічнай гісторыі, у 1970—1979 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: праблемы гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў Беларусі; рабочы, прафсаюзны і камсамольскі рух; гісторыя Мінска.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені, медалі (10) і інш.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Рабочий класс Белоруссии и его профессиональные союзы в борьбе за завоевание и упрочение Советской власти (март 1917 — январь 1919 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 571 / В. Г. Гневко. ― Минск, 1969.
- Развитие народного хозяйства и культуры города Минска в годы первой пятилетки (1928—1932) : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / В. Г. Гневко. ― Минск, 1954.
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 1 мая 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гняўко Вера Рыгораўна // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 610.
- Гняўко Вера Рыгораўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1996. — Т. 3. — С. 55.
- Гневко Вера Григорьевна // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 1. — С. 252—253.
- Гневко Вера Григорьевна // Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 : биобиблиографический справочник. — Минск, 2008. — С. 139—140.
- Гняўко Вера Рыгораўна // Бласлаўлёнай зямлі неўміручыя скарбы : народная духоўная культура Лагойшчыны : у 3 кн. ― Гомель, 2013. ― Кн. 1. — С. 45.
- Гняўко Вера Рыгораўна // Памяць : Лагойскі раён : у 2 т. — Мінск, 2004. — Кн. 2. — С. 314.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вера Рыгораўна Гняўко на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 12 снежня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Памерлі 14 лістапада
- Памерлі ў 2014 годзе
- Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
- Выкладчыкі БДЭУ
- Дактары гістарычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны